21 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень роднай мовы. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Напярэдадні свята ў Мотальскім дзіцячым садзе былі арганізаваны мерапрыемствы пад дэвізам "З любоўю да роднай мовы".З дзецьмі былі праведзены гутаркі пра Міжнародны дзень роднай мовы, беларускія дыдактычныя і рухомыя гульні, прайшлі тэматычныя заняткі. На занятках пазнавалі "Скарбонку роднай мовы" дзеці старшай групы інтэграванага навучання і выхавання. Праведзена забава "Мова родная - беларуская". Дзеці з задавальненнем расказвалі гледачам вершы, пацешкі, спявалі калыханку на роднай мове, адгадвалі загадкі і казкі.







