ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО...
Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы.
Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. да н. э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб'явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-волатаў. Некаторыя з іх з'явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Нясвіж - належаў аднаму з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў. Многім у сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны тварэнням італьянскага архітэктара Яна Джаванні Марыі Бернардоні. Па яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага цела – першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафагі членаў сям'і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Беларусы аднымі з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію
Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая подорожная кніжыца» і "Апостал". Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.
Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША
Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар'еру быў паплечнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафайета, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона I і рускага цара Аляксандра I, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776-83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; у 1794 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай.
Рэліквію беларусаў – слуцкія паясы – ткалі толькі мужчыны
І насілі паясы толькі мужчыны і нават вязаць уладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер'е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных нітак, тканіна патускнеет і пояс можна будзе адразу выкінуць. Знакамітыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. Але нават у Францыі ў Ліёне паясы рабілі «па тыпу слуцкіх» і нават ставілі «слуцкую» метку.
Чатырнаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані
Гэтая самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш як 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомыя зараз ўсім свеце. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы – Жарэс Алфёраў, Сайман Кузнец, Аарон Клуг; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру – Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры – Святлана Алексіевіч .
За пісьменную Беларусь!
Вы маглі не ведаць, але Беларусь адна з самых пісьменных краінаў у свеце. Паводле рэйтынгу ЮНЭСКА мы займаем 8-е месца з 99, 7 % пісьменных людзей сярод дарослага насельніцтва. Згодна са статыстыкай, самыя пісьменныя людзі жывуць у Азербайджане – 100%.
Ні мора, ні гораў
Калі не браць карлікавых дзяржаваў, то мы адзіная краіна ў Еўропе, якая не мае ні доступу да мора, ні ўласных гораў. Дзіўна, але паўсюль ёсць горы, большыя за нашую гару Дзяржынскую, альбо мора. А часта і тое, і іншае разам. Затое, у нас калійная соль і штучныя горы пад Салігорскам.
Самы высокі чалавек у свеце – беларус
Гэтага няма ў кнізе рэкордаў Гінэса, бо і кнігі тады не існавала, але шмат хто лічыць, што Фёдар Махноў быў самым высокім чалавекам у гісторыі. Яго рост складаў 285 сантыметраў. Важыў ураджэнец Віцебскай губерні больш за 180 кілаграмаў, нарадзіўся ў 1878 годзе і памёр у 1912. На помніку, які захаваўся, і знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ёсць сведчанні пра яго рост.
Маятнік Фуко
Маятнік Фуко – адмыслова сканструяванае прыстасаванне, ваганні якога пацвярджаюць вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі. Маятнік Фуко ўяўляе сабой масіўны груз, падвешаны на доўгім падвесе (дрот, моцная нітка), верхні канец якога так замацаваны, што дазваляе маятніку вагацца ў любой вертыкальнай плоскасці.
У свеце іх каля 20 і адзін знаходзяцца ў Мінску, у будынку Педагагічнага ўніверсітэта ім. Максіма Танка на плошчы Незалежнасці.
раскрыть » / « свернуть