Цэлы тыдзень у Мотальскім дзіцячым садзе гаварылася аб неацэннай ролі жанчыны ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Аб той жаночай сіле, што напаўняе утульнасцю дом, акружае клопатам родных, чэрпае новыя сілы з бед,усміхаецца падчас стрэсу і становіцца мацней з дапамогай малітвы. Нядзеля закончылася цудоўным святам "Агарну матулю я цяплом і ласкай", прайшла святочная акцыя "Няхай больш веку доўжыцца жыцце', дзе словы падзякі атрымалі жанчыны старэйшага пакалення за цярплівасць і мудрасць, прыклад патрыятызму і самаадданую працу. З надыходзячым святам усіх жанчын!








