Квітней наша родная мова - пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы ў Мотальскім дзіцячым садзе. Мэтай мерапрыемства з'яўлялася выхаванне павагі да роднай мовы, да культурнай спадчыны свайго народа, жадання размаўляць на роднай мове. Разам з выхавальнікам Палто А.М. дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа па роднай краіне, каб паказаць свае веды і атрымаць новыя. На станцыях іх чакалі сюрпрызы, цікавыя заданні, вясёлыя гульні, танцы. Асабліва спадабалася дзецям апынуцца у мінулым, дзе яны малі магчымасць пазнаёміцца з побытам нашых продкаў, прымераць сапраўдныя снегаступы. З задавальненнем дзеці размаўлялі, спявалі на роднай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні, сустракаліся з героямі беларускіх народных казак. І яшчэ раз упэўніліся ў тым, што наша мова прыгожая, прывабная і мілагучная.




