Віртуальная экскурсія - эфектыўная форма выкарыстання інфармацыйных тэхналогій ва ўстанове адукацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні дашкольнікаў. Так, не пакідаючы сцен установы, выхаванцы ДУА "Мотальскі дзіцячы сад" здзейснілі экскурсію ў Мотальскі музей народнай творчасці і філіял "Нашы карані". Дзеці наведалі 8 экспазіцыйных залаў, дзе пазнаеміліся з рэгіянальнымі асаблівасцямі матэрыяльнай і духоўнай культуры Заходняга Палесся.