Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Наши новости

21.03.2024

Маршрутамі роднага Моталя

Фарміраванне любові да Радзімы праз любоў да адметных асаблівасцей роднага краю – адзін са сродкаў выхавання патрыёта. Пачуццё патрыятызму фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў і ўяўленняў пра навакольны свет, з любові да блізкіх, родных мясцін. Таму задача і абавязак бацькоў і педагогаў – паказаць дзецям прыгажосць роднага краю, раскрыць яго непаўторнасць, навучыць любіць і зберагаць яго. Любоў дзяцей да малой радзімы пачынаецца з асэнсавання яе каштоўнасцей. Таму, перш за ўсё, трэба паказаць пазнавальную і эстэтычную каштоўнасць роднага краю. З мэтай азнаямлення са значымымі мясцінамі аграгарадка Моталь у Дзяржаўнай установе адукацыі “Мотальскі дзіцячы сад” былі распрацаваны “Маршруты выхаднога дня па аг.Моталь”. Карыстацца дадзенымі маршрутамі можна не толькі педагогам у дзіцячым садзе пры падрыхтоўцы да экскурсій, але і бацькам пры планаванні правядзення выхадных дзён з сям’ёй.

21.03.2024 выхаванцы прапанавалі сваім выхавальнікам адправіцца ў маленькае падарожжа па Моталі. За аснову падарожжа было вырашана ўзяць некалькі варыянтаў “маршрутаў”. У працэсе экскурсіі выхаванцы знаёміліся з гісторыяй аграгарадка, яго знакамітымі жыхарамі, адметнымі асаблівасцямі малой радзімы.

Разделы сайта