Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Наши новости

16.01.2023

Выстава "Я ганаруся, што я з Беларусі"

        Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення - адна з самых актуальных задач нашага часу. Выхаванне патрыётаў пачынаецца з дзяцінства, калі толькі закладваюцца асновы каштоўнасных адносін да навакольнага асяроддзя. Задача дарослых заключаецца ў тым, каб сфарміраваць у дзяцей пачуццё павагі да свайго народа, да сваіх нацыянальных асаблівасцей, пачуццё гонару за сваю краіну, любові да культурнай спадчыны, пачуццё асабістай годнасці як прадстаўніка свайго народа. З гэтай нагоды у ДУА "Мотальскі дзіцячы сад" праходзіць выстава "Я ганаруся, што я з Беларусі!". Дзеці маюць магчымасць дакрануцца да аўтэнтычных каранёў нашай Радзімы, удакладніць уяўленні аб роднай вёсцы, краіне, традыцыях, славутых земляках, мясцінах, помніках, працоўнай дзейнасці людзей. Выдатная магчымасць патрымаць у руках вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, выбраць цікавую кніжку на роднай мове, адчуць мілагучнась беларускай мовы, палюбавацца прыгажосцю нацыянальнага адзення. Атмасфера выставы прасякнута нацыянальным каларытам. Усё гэта дазваляе адчуць сябе неад'емнай часткай цудоўнай зямлі, народа і з гонарам сказаць: "Я - беларус!"

Разделы сайта